Дзяржкантроль знайшоў парушэнні на сметніках і пакараў уласнікаў штрафамі

Сметнік, ілюстрацыйнае фота / tochka.by
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці праверыў сметнікі і выявіў там парушэнні пры абыходжанні з адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.
Парушэнні выявілі пры абследаванні палігонаў пахавання адходаў у Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Дзяржынскім, Барысаўскім раёнах і ў Жодзіне.
Як заяўляюць у КДК, на гэтых палігонах, напрыклад, не выкарыстоўваліся асобныя лініі сартавання, таму не вялася выбарка другасных матэрыяльных рэсурсаў. Таксама другасныя рэсурсы там проста выкідалі, што забаронена заканадаўствам.
Дзяржкантроль аштрафаваў за грубыя парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адкідамі (у тым ліку выяўленыя паўторна) шэраг уласнікаў гэтых палігонаў — "Чэрвеньская ЖКГ", "Экаўтарснаб", "Жыллё", "Дзяржынская ЖКГ". Толькі жодзінская ЖКГ атрымала папярэджанне, бо парушэнне выяўленае ўпершыню на працягу каляндарнага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.