Дзяржсакратар Савета бяспекі распавёў, з кім Беларусь вядзе смяротную вайну
Леанід Мальцаў выступіў з вялізным артыкулам, прысвечаным барацьбе з карупцыяй.
У сённяшнім нумары "СБ. Беларусь сегодня" ён нагадаў, што сярод "унутраных крыніц пагроз для нацыянальнай бяспекі" адна з найважнейшых менавіта карупцыя. Ёй, як і эканамічным злачынствам, у нашай краіне аб'яўленая "смяротная вайна". Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначае, што за апошнія тры гады ў Беларусі ўдалося зменшыць колькасць карупцыйных злачынстваў.
Аднак барацьба няспынна працягваецца, паколькі карупцыя не толькі перашкаджае эканамічнаму развіццю, але і ўплывае на "сацыяльна-палітычныя працэсы", "падрывае давер людзей да дзяржаўных органаў краіны і ставіць пад сумненне іх легітымнасць".
Леанід Мальцаў (на здымку) нагадвае, што больш за 10 гадоў таму Аляксандрам Лукашэнкам была пастаўленая задача "фармавання антыкарупцыйнай свядомасці грамадзян і найперш кіраўнікоў". "За 10 гадоў зроблена вельмі многа, — сцвярджае Леанід Мальцаў. — Мы выстаялі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага эканамічнага і палітычна-дыпламатычнага ціску, ва ўмовах фінансава-эканамічнай нестабільнасці. Выстаялі найперш дзякуючы менавіта высокім маральным якасцям беларускага народу, у тым ліку кіраўнікоў дзяржаўных органаў".
Затрыманыя чыноўніцы пазбаўлялі ліцэнзій абаронцаў удзельнікаў Плошчы
Фота — bymedia.net