Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пацвердзіў, што прыедзе ў Беларусь

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пацвердзіў, што прыедзе ў Беларусь

Дзяржсакратар Майк Пампеа пацвердзіў, што ў 2020 годзе наведае Беларусь. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Твітары.

"У новым годзе буду рады з'ездзіць ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр, каб сустрэцца з калегамі і пацвердзіць прыярытэты ЗША па ўсёй Еўропе і Паўднёва-Цэнтральнай Азіі", — адзначыў Пампеа.

Пра запланаваны візіт кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША ў Беларусь стала вядома на мінулым тыдні. Амерыканскі сайт Foreign Policy паведаміў, што Пампеа прыедзе з афіцыйным візітам у нашу краіну ў студзені 2020 года. 

Нагадаем, што ў жніўні 2019 года ў Беларусь прыязджаў дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан. Неўзабаве пасля гэтага візіту прэзідэнт Дональд Трамп яго звольніў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі