Дзясяткі магілёўцаў выклікаюць у СК па "справе аб арганізацыі беспарадкаў"
Жыхароў Магілёва масава выклікаюць у Следчы камітэт па нейкай "справе аб арганізацыі беспарадкаў", паведамляе праваабарончы ТГ-канал MAYDAY. Такія тэлефонныя выклікі атрымалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Пры гэтым праваабаронцы звяртаюць увагу, што масавых беспарадкаў у Магілёве ў 2020 і 2021 гадах не было: у горадзе не пачыналі ніводнай крымінальнай справы паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса.
Мяркуецца, што падставай для выклікаў і допытаў можа быць дзейнасць арганізацыі "Наш дом".
Таксама ёсць інфармацыя, што справа была ініцыяваная ў Мінску і адтуль "спушчаная" ў Магілёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.