Дзяўчаты беларускага жніва (фота)
Маладыя і прыгожыя дзяўчаты дапамагаюць бацькам збіраць ураджай і прымаюць зерне.
Вось так праходзіць прыём зерня новага ўраджаю на Віцебскім камбінаце хлебапрадуктаў.
А вось у гаспадарцы “Абарона краіны” дапамагае бацьку Генадзію Скліменку збіраць ураджай на камбайне “Дон” дачка Ірына. Яна студэнтка другога курса Мазырскага педуніверсітэта.
Побач з Ірынай на фота — Наталля Бракарэнка: яна працуе з бацькам ужо не першы год. 21-гадовая дзяўчына піша на сваёй старонцы "Вконтакте", што ведае беларускую, рускую, іспанскую, польскую і лацінскую мовы! Наталля вучыцца на пятым курсе філалагічнага факультэта Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны. А летам яна пяты год запар працуе на камбайне з бацькам.
Фота: onliner.by, dneprovec.by, belta.by і старонкі Наталлі Бракарэнка