Дзяўчына Паўла Дурава страціла дзіця
Юлія Вавілава і Павел Дураў
Дзяўчына Паўла Дурава страціла дзіця. Гэта адбылося на фоне затрымання бізнесмена ў Парыжы.
Юлія Вавілава даведалася пра цяжарнасць на наступны дзень пасля таго, як пара прыляцела ў Парыж, і Дураў быў узяты пад варту ў аэрапорце. Тады ж Вавілава набыла новы смартфон замест канфіскаванага і прачытала, што заснавальніку "Тэлеграма" пагражае 20-гадовы турэмны тэрмін.
"Паліцыя выклікала мяне на допыт. Доктар сказаў мне не ісці. Ён сказаў, што гэта небяспечна праз ранні тэрмін цяжарнасці і стрэс, які я ўжо перажывала, — прыгадвае яна. — Праз чатыры тыдні пасля гэтага я пагадзіўся прыйсці і 3-4 гадзіны адказвала на пытанні".
А напачатку кастрычніка падчас чарговага абследавання Вавілава даведалася, што сэрца дзіцяці больш не б'ецца. "Цяжка апісаць боль. Мы так прызвычаіліся да гэтай ідэі... Я была на 10-м тыдні", — піша яна.
5 кастрычніка адбылася хірургічная аперацыя, якая перарвала цяжарнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.