Telegram пашырыў пералік падставаў, паводле якіх можна скардзіцца на кантэнт
Telegram
Месенджар Telegram пашырыў пералік падставаў, паводле якіх можна скардзіцца на кантэнт у каналах. Сярод іх з'явіліся "незаконныя тавары" і "персанальныя даныя". Таксама ёсць пункты "не падабаецца" і "не парушае закон, але трэба выдаліць".
Пасля пачатку пераследу ў Францыі заснавальнік месенджара Павел Дураў заявіў, што сістэма мадэрацыі ў тэлеграме ў хуткім часе стане "падставай для пахвалы". І вось — першыя крокі ў гэтым напрамку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.