Telegram у 2024 годзе не выдаў уладам РБ ніводнага беларускага карыстальніка
Telegram, ілюстрацыйнае фота
У перыяд з 1 студзеня да 30 верасня 2024 года Telegram не выдаў беларускім уладам ніводнага карыстальніка з Беларусі, піша "Зеркало".
Праверыць гэта можна праз афіцыйны бот месенджара Transparency Reports — ён дае справаздачу пра супрацу са спецслужбамі розных рэгіёнаў. Журналісты праверылі супрацу месенджара з Беларуссю і атрымалі адказ, што ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі ў названы перыяд не было. Ці былі нейкія запыты ў Telegram ад афіцыйнага Мінска, невядома.
Дарэчы, польскім уладам сёлета адміністрацыя Telegram раскрыла звесткі па 13 запытах, якія закранаюць 53 карыстальнікаў. Кампанія паведаміла іх IP-адрасы ці нумары тэлефонаў.
Як расказвала Еўрарадыё, 2 кастрычніка заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што адміністрацыя месенджара супрацоўнічае з праваахоўнікамі розных краін з 2018 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.