Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі з 2018 года — Дураў

Telegram, ілюстрацыйнае фота

Telegram, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Уладальнік месенджара Telegram Павел Дураў заявіў, што яго няправільна зразумелі і што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнікамі ўжо з 2018 года.

"Магло падацца, што мой папярэдні пост абвяшчае пра сур'ёзны зрух у працы Telegram. Але на самой справе мала што змянілася", — напісаў Дураў у сваім акаўнце. Паводле яго, Telegram ужо шэсць гадоў раскрывае праваахоўным органам "IP-адрасы / нумары тэлефонаў злачынцаў у адпаведнасці з нашай палітыкай канфідэнцыйнасці ў большасці краін".

Дураў заяўляе, што на мінулым тыдні яго кампанія проста спрасціла і ўніфікавала палітыку канфідэнцыйнасці ў розных краінах, каб пазбегнуць блытаніны. "Але нашы асноўныя прынцыпы не змяніліся. Мы заўсёды імкнуліся выконваць адпаведныя мясцовыя законы, калі яны не супярэчылі нашым каштоўнасцям свабоды і канфідэнцыйнасці", — дадае ён.

23 верасня Дураў паведаміў пра абнаўленне ўмоваў надання паслуг і палітыкі канфідэнцыйнасці ў месенджары. Гэта адбылося пасля таго, як у жніўні 2024-га Дурава затрымалі ў Францыі ды выставілі абвінавачанні, звязаныя са злошжываннямі ў Telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі