"Яна — сапраўдны мозг". Павел Дураў паказаў, хто стаіць за Telegram

Павел Дураў

Павел Дураў / t.me/durov

Стваральнік Telegram Павел Дураў распавёў пра тую, хто больш за дзесяць гадоў таму натхніла яго на стварэнне Telegram. Увечары чацвёртага кастрычніка ён размясціў у сваім акаўнце сумесны здымак са старэйшай дачкой.

— Вось мая старэйшая дачка, якая дае мне інструкцыі па запуску Telegram летам 2013 года. Яна — сапраўдны мозг, які стаіць за ўсім гэтым, сябры,— напісаў Дураў.

Хутчэй за ўсё тут Дураў "перадае прывітанне" Ірыне Балгар, якая раней заяўляла, што мэсанджар іх сумесна нажытая маёмасць. Жанчына сцвярджае, што кансультавала свайго партнёра па пытаннях Telegram "на працягу ўсіх гадоў існавання кампаніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі