Дзяўчына расказала, як граната ёй патрапіла ў спіну (фота)
Здарэнне адбылося з Кацярынай Бальшаковай, удзельніцай Майдана ў цэнтры Кіева, 18 лютага.
Як яна піша ў Facebook, граната "Беркута" патрапіла ёй у спіну, калі пратэстоўцы адыходзілі з Інстытуцкай вуліцы. "Я ішла апошняя — выводзіла з Інстытуцкай бабулю гадоў 75, — піша Бальшакова. — На спіне быў якасны брызентавы заплечнік з усімі абаронамі і пракладкамі пад спіну. Ад яго засталася правая шлейка і абгарэлае донца. Калі б яго не было, то не было б мяне...".
Фота — facebook.com