Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі
Доктар, ілюстрацыйнае фота
У артапеда-траўматалагічнае аддзяленне перавялі з рэанімацыі 11-гадовую дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе. Дзіця ідзе на папраўку, кажа анестэзіёлаг-рэўматолаг Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Наталля Амельчанка ў каментары тэлеканалу "Гродна плюс".
Лекар адзначае, што нягледзячы на множныя траўмы стан дзіцяці стабільны. "На сённяшні дзень аднаўленне ідзе досыць інтэнсіўна", — дадае яна.
Як распавядала Еўрарадыё, 12 траўня дзяўчынка прыйшла з мамай у парк забаў. На адным з атракцыёнаў яна літаральна праз некалькі секундаў пасля запуску звалілася з вышыні.
Дзіця даставілі ў Лідскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе аказалі ёй першую дапамогу. Праз суткі дзяўчынку перавялі ў стацыянар Гродзенскай абласной дзіцячай клінікі. Там маленькую пацыентку прааперавалі і пасля гэтага перавялі ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.