Эдрыян Броўдзі адмовіўся ад сексу з-за "Драпежнікаў"

Дзеля ўдзелу ў фільме "Драпежнікі", які стане працягам знакамітай кінафраншызы, акцёр Эдрыян Броўдзі быў вымушаны адмовіцца ад жыццёвых радасцяў, у тым ліку і ад сексу.  Такое прызнанне выканаўца галоўнай ролі зрабіў у інтэрв'ю рэсурсу Sci-Fi Wire. "Кожны вечар я рабіў своеасаблівы рытуал: чытаў інструкцыі па выжыванні ў дзікай прыродзе і займаўся курсамі спецпадраздзяленняў. Акрамя гэтага, я медытаваў і быў вымушаны прытрымлівацца строгай дыеты: не піць спіртнога, не ёсці цукар. Я нават сексам не займаўся", - паскардзіўся акцёр.

Усе гэтыя абмежаванні дапамаглі яму набраць амаль 13 кілаграмаў мускулаў. "Натуральна, у майго героя не гэта галоўнае. Яны ж запрасілі мяне не для таго, каб быць бодыбілдэрам. Я проста імкнуўся лепш ужыцца ў вобраз найміта. Урэшце, не сілай жа мышцаў можна перамагчы іншапланетную істоту з энергетычнай зброяй, якае валодае вялікім досведам пераследу ахвяр. Трэба абхітрыць яго", - падкрэсліў Броўдзі.

Нагадаем, што сюжэт фільма, які зняў рэжысёр Німрод Антал, будзе будавацца вакол інтэрнацыянальнага атрада галаварэзаў, якія прыляцелі на планету Драпежнікаў. У карціне, апроч Эдрыяна Броўдзі, зняліся Лоўрэнс Фішбэрн, Тофер Грэйс, Эліс Брага, Алег Тактараў і Дэні Трэха.

Фільм "Драпежнікі" выходзіць у пракат у ліпені 2010 года.

Фота: www.seganerds.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі