Эдвард Сноудэн напісаў ліст да Ангелы Меркель

"Нягледзячы на тое, што вынік маіх выкрыццяў быў станоўчым, мой урад працягвае ставіцца да мяне, як да здрадніка, і спрабуе заклікаць мяне да крымінальнай адказнасці за тое, што я агучыў сваю палітычную пазіцыю... Я ўпэўнены, што пры падтрымцы міжнароднай супольнасці ўрад ЗША спыніць свае згубныя дзеянні. З нецярпеннем чакаю магчымасці абмеркаваць гэта з вамі ў вашай краіне, як толькі сітуацыя вырашыцца, і дзякуй за вашыя намаганні ў падтрыманні міжнародных законаў, абароне якіх усе мы падлягаем", - напісаў Сноўдэн у лісце да Меркель.

Афіцыйныя асобы Нямеччыны заявілі , што будуць спрабаваць знайсці спосаб, каб Эдвард Сноудэн змог паразмаўляць з нямецкім чыноўнікам у тым выпадку, калі ён гатовы даць інфармацыю аб дзейнасці АНБ. У тым ліку аб меркаванай праслухоўцы тэлефона канцлера Германіі Ангелы Меркель, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нагадаем, што былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эвард Сноўдэн стаў вядомым пасля таго, як расказаў аб праслухоўванні тэлефонаў грамадзян іншых краін, у тым ліку некалькіх дзесяткаў кіраўнікоў замежных краін. Зараз Сноўдэн жыве ў Расіі, дзе атрымаў часовы прытулак. ЗША патрабуюць выдачы Сноўдэна, якога лічаць злачынцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі