Эканаміст Міхаіл Кавалёў: "Неабходнасці ў крэдыце няма"
Чаму Расія не спяшаецца даваць нам крэдыт і наколькі важна для Беларусі яго атрымаць?
З такімі пытаннямі мы звярнуліся да сённешняга відавочцы тыдня, былога старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Станіслава Багданкевіча.
Ці сапраўды Беларусі цяпер так неабходны гэты крэдыт? Наколькі важна для нас яго атрымаць?
— Я лічу, што не крытычна, таму што ў нас прафіцыт бюджэта, прыбыткі перавышаюць выдаткі – парадку мільярда долараў. Таму Расія і засумнявалася ці трэба даваць у сувязі з такімі паказчыкамі, таму ніякай крытычнасці тут няма.
Дык а ці сапраўды Беларусі гэты крэдыт трэба для стабілізацыі эканомікі, ці можа для чаго іншага?
— Гэта ўсё толькі словы… Таму што стабілізацыйны крэдыт даецца тады, калі дэфіцыт бюджэта перавышае разумныя межы. Пра які стабілізацыйны крэдыт можна казаць, калі ў нас на 2,2 трыльёны беларускіх рублёў прыбыткі перавысілі выдаткі за мінулы перыяд? Таму, Масква не бачыць, што крэдыт Беларусі сапраўды трэба для стабілізацыі.
Як папаўняецца наш бюджэт? Па дамове на пастаўку нафты запісана, што экспартная пошліна на нафтапрадукты павінна быць роўная расійскай і павінна залічвацца ў беларускі бюджэт, таму бюджэт у нас перапаўняецца, а рэнтабельнасць суб’ектаў гаспадарання – зніжаецца.
Таму, фармальна ўрад просіць стабілізацыйны крэдыт, а заяўляе, што трэба плаціць павялічаную цану за газ і г.д.
Чаму ў такім разе, калі па сутнасці нам не настолькі і трэба гэты крэдыт, мы яго просім?
— Я б таксама прасіў, калі б быў ва ўладзе, чаму б не падаіць яшчэ Расію, калі яна любіць Беларусь. І да гэтуль прызначала надзвычай нізкія цэны на газ – 49 долараў за тысячу кубаметраў, а Еўропе давала па 200 з нечым… А цяпер павысіла да 100 долараў…
Чаму б пад выглядам таго, што яна рэзка павысіла цэны не папрасіць у яе крэдыт – льготны, доўгатэрміновы, таму што праблемы будуць, калі не цяпер, дык у наступным годзе, калі цэны на газ павысяцца яшчэ. Цана ж вызначана аж да 2011 года.
У 2011 годзе мы павінны будзем плаціць сусветную цану – скажам, 250-280 долараў. Чаму б не запасціся – атрымаць льготны крэдыт, пакласці яго ў расійскія каштоўныя паперы, атрымамаць прыбытак яшчэ… Так некалі рабіў урад Беларусі, карыстаючыся такім стаўленнем Расіі.
На вашую думку, якія наступствы можа мець тое, што Расія так і не дасць Беларусі крэдыт?
— Я лічу, што ў гэтым годзе ніякіх. Але ж Расія па-ранейшаму дае нам вялікія зніжкі па цэнах на энэрганосбіты – каля 5 мільярдаў долараў у цэнах. Таму, гэта ўсё перакрывае, гэта шуму тут многа, а на самой справе рэаліі зусім іншыя.
Ці можа гэта адбіцца на кошце аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва Беларусі?
— На кошце аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі – гэта канешне адаб’ецца, але я кажу пра тое, што краіна ў цэлым атрымлівае вялікія датацыі па-ранейшаму . Цяпер, праўда, на 1 мільярд меней – раней яна атрымлівала 6 мільярдаў, цяпер атрымлівае 5. Але ўсё роўна – гэта вялізарныя сумы. Краіна атрымлівае вялізныя датацыі ад Расіі па-ранейшаму ў гэтым годзе, таму і бюджэт прафіцытны.
Як вы мяркуеце, як доўга Беларусь будзе ў стане ўтрымліваць прафіцытны бюджэт? Ці здолее яна яго захаваць і на наступны год?
— Я думаю, што не здолее, таму што 2/3 прадпрыемстваў у эканоміцы яны альбо стратныя, альбо нізкарэнтабельныя – ад 0 да 4% рэнтабельнасць, што надзвычай нізка. А цана на газ яшчэ павялічыцца…
Таму, на ўсялякі выпадак урад хацеў бы льготны крэдыт, але паколькі Расія бачыць, што гэты льготны крэдыт не вызываецца падзеннем валавога прадукта, дэфіцытам бюджэта, а звязаны з ростам цаны, таму яны пакуль і сумняваюцца.
Яны кажуць, калі вам трэба крэдыт для “Белтрансгаза” каб аплаціць газ, дык атрымайце на рынкавай аснове ў банках Расіі, яны гатовыя даць.
Ці атрымлівала Беларусь стабілізацыйныя крэдыты ад Расіі раней?
— Стабілізацыйны крэдыт яна ў прынцыпе ўвогуле не атрымлівала, але атрымлівала нейкія крэдыты… Яшчэ Ельцын спісаў Беларусі больш за мільярд запазычанасці ў імя сяброўства і таго, што Беларусь заявіла пра стварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй. І потым нейкія крэдыты былі, але гэта больш самі камерцыйныя банкі атрымлівалі на расійскім рынку.
На што ішлі тыя крэдыты: на падтрымку курса беларускага рубля альбо на што іншае?
— Я памятаю была такая праблема, Грэф пра яе заяўляў, што Расія дала крэдыт, а Беларусі ён быў не трэба для пакрыцця расходнай часткі бюджэта. Паклалі яго ў Расійскія банкі і яшчэ зараілі на ім…
З намі быў відавочца тыдня былы старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч. Што думае на гэты конт дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў?
Як вы лічыце, наколькі патрэбны Беларусі гэты крэдыт?
Кавалёў: Асаблівай неабходнасці ў гэтым крэдыце няма, але ёсць натуральнае жаданне атрымаць кампенсацыю ад таго, хто цябе пакараў. Калі раптам Расія падняла цану на газ у два разы, дык хацелася б, каб хоць частку гэтай цаны яна кампенсавала, у гэтым, я думаю, уся праблема.
Чаму Беларусь просіць стабілізацыйны крэдыт пры прафіцытным бюджэце?
— Гаворка ішла не столькі пра стабілізацыйны крэдыт, колькі пра кампенсацыйны. Што такое крэдыт? Груба кажучы, гэта адтэрмінаваная аплата новай цаны на газ. Таму што крэдыт азначае, што трэба плаціць не адразу, а можна і пасля.
Але я думаю, што тут не ў гэтым справа, тут, на маю думку, пытанне не эканамічнае, а хутчэй палітычнае, таму што Расіі ўвесь час чамусьці хочацца неяк пакараць Беларусь. Мяркую, што гэта пытанні, прынятыя на вышэйшым палітычным узроўні.
Ці адаб’ецца гэта на кошце аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі?
— Ні ў якім разе не адаб’ецца, гэта адаб’ецца толькі на стасунках паміж Беларуссю і Расіяй.