Эканаміст пра "чорны панядзелак": Гэта падобна на сусветны крызіс

Сусветны фінансавы рынак абрынуўся, а эканамісты ўжо назвалі 24 жніўня "чорным панядзелкам". Што гэта значыць, Еўрарадыё тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы.

"Чорны панядзелак" на сусветных фінансавых рынках

Чалы: "Нічога нечаканага не адбылося. Карэкцыі чакалі многія індэксы. Гэта класічны "пабег у якасць" і продаж любых рызыкоўных актываў. Гэта выглядае як агульнафінансавы крызіс, бо ўсе яны пачынаюцца па адным сцэнары. Інвестары пазбаўляюцца ўсяго, што нясе пагрозу далейшага падзення".

На думку эканаміста, такая сітуацыя звязаная з эканомікай Кітая, якая прыпыніла свой рост. Беларусь з-за гэтага зусім мала будзе цікавіць інвестараў, таксама знізяцца каціроўкі па нашых еўраблігацыях.

Чалы: "Надзеі знайсці грошы на знешніх рынках малаверагодныя. Тым больш значная доля нашай мадэлі была ў падзеле расійскай нафты. Калі падзенне скончыцца, трэба будзе прызвычвацца да новай
рэальнасці, дзе кошты будуць ужо іншымі".

Па прагнозах Сяргея Чалага беларускі рубль можа зніжацца далей, але гэта адзінае разумнае выйсце ў такой сітуацыі.

Рэзкае падзенне беларускага рубля (каментарыі, онлайн)


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі