Эколагі пададуць заявы ў міліцыю на дзеянні "Зелянбуду"

Эколагі пададуць заявы ў міліцыю на дзеянні "Зелянбуду"

7 снежня ў Катоўскім парку Мінска адбылася сутычка паміж супрацоўнікамі "Зелянбуду" і "Рэмаўтадару" з аднаго боку, і экалагічнымі актывістамі і мясцовымі жыхарамі з другога. Апошнія спрабавалі перашкодзіць спілоўваць дрэвы ў парку. Сведкамі сутычкі сталі журналісты і супрацоўнікі міліцыі, якія ў падзеі не ўмешваліся.

Як паведаміла 7 снежня ў жывым эфіры Еўрарадыё экалагічная актывістка Іна Панчкоўская, пацярпелыя ў сутычцы эколагі і мясцовыя жыхары збіраюцца пісаць заявы ў міліцыю. "Усе, хто пацярпеў ад дзеянняў супрацоўнікаў "Рэмаўтадару" і "Зелянбуду", ужо паехалі ў РУУС Савецкага раёна пісаць заявы, здымаць пабоі. Мы збіраемся падаваць іскавую заяву і адстойваць сквер да апошняга", ― сказала яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі