Экс-амбасадар Кірыл Руды выдае апошнюю частку сваёй кніжнай трылогіі

Экс-амбасадар Кірыл Руды выдае апошнюю частку сваёй кніжнай трылогіі

У ліпені 2020 года павінна выйсці кніга вядомага эканаміста Кірыла Рудага "Непадобныя. Погляд на Кітай і і беларуска-кітайскія адносіны". Пра гэта экс-амбасадар Беларусі ў Кітаі сам паведаміў у Твітары.

Руды анансуе, што ў гэтай кнізе ён раскажа пра палітыку, карупцыю, вайскоўцаў, дыпламатыю, эканоміку, "зомбі", IT-краіну, пазыковую пастку, гандлёвы дэфіцыт, Huawei, Вялікім Камень, сінафобію.

Руды — вядомы прыхільнік ліберальных рэформаў у эканоміцы. З 2013 па 2016 год ён займаў пасаду памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях. З 2016-га па 2020-ы быў амбасадарам Беларусі ў Кітаі. На пачатку гэтага года Руды сышоў у камерцыйны праект банка БелВЭБ.

У 2016 годзе ён выдаў кнігу "Фінансавая дыета", якая стала самай абмяркоўванай кнігай года. У 2017-м выйшла яго другая кніга — "Таму што так вырашылі мы". Кніга "Непадобныя" завяршае трылогію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі