Экс-дырэктара птушкафабрыкі "Дружба" судзяць закрытым судом

Васіль Маркевіч / www.br-k.info
Васіль Маркевіч / www.br-k.info

29 сакавіка пачаўся суд над экс-дырэктарам птушкафабрыкі "Дружба", былым чальцом Савета Рэспублікі Васілём Маркевічам, піша intex-press.by. Яго вінавацяць па дзвюх частках арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Суд праходзіць у закрытым рэжыме. 

Маркевіч кіраваў птушкафабрыкай "Дружба" з 2003 года. Ён узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", у 2012 годзе атрымаў званне "Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна", а ў 2013-м — "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". У 2016 годзе Маркевіч стаў "Чалавекам года" Брэсцкай вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі