Экс-дырэктара шклозавода "Нёман" судзяць за здраду дзяржаве

Ігар Бацян

Ігар Бацян / фота з яго старонкі "Вконтакте"

26 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе пачнецца працэс над былым дырэктарам шклозавода "Нёман" Ігарам Бацяном, заўважыла "Наша Ніва". Мужчыну вінавацяць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў калоніі. Акалічнасці справы невядомыя.

Ігар Бацян узначальваў шклозавод "Нёман" больш за 12 гадоў. Пасля звальнення ён сышоў у кіраўніцтва хакеем, а пасля апынуўся ў ценю. Цяпер 60-гадовы менеджар знайшоўся ў СІЗА.

Як адзначае "Наша Ніва", у 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў. 16 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся найбольш масавыя пратэсты, тэлеграм-акаўнт Бацяна далучыўся да вялікай суполкі ябацек "За Беларусь!", але сам ён нічога туды не пісаў. Магчыма, яго туды проста запрасілі: за адзін дзень у гэтую суполку закінулі некалькі тысяч функцыянераў.

На старонках у сацсетках Ігар Бацян публікуе іконы ды выявы святых, цытаты розных вядомых людзей мінулага, фота ды відэа з падарожжаў, песні пра веліч шматнацыянальнай Расіі. Падпісаны ён пераважна на расійскія медыя (у тым ліку адыёзны канал "Царьград"), рэлігійныя суполкі і паблікі пра падарожжы ды прыроду..

Анлайн у сацсетках Бацян апошні раз быў у кастрычніку 2023 года — хутчэй за ўсё, тады яго і затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі