Экс-футбаліста "Барселоны" асудзілі на 4,5 года турмы за згвалтаванне

Дані Алвес

Дані Алвес / GLOBAL LOOK PRESS

Былога футбаліста "Барселоны" і зборнай Бразіліі Дані Алвеса прызналі вінаватым у згвалтаванні. Суд прызначыў яму 4,5 года турмы, пішуць СМІ.

Алвеса абвінавацілі ў згвалтаванні 23-гадовай дзяўчыны ў прыбіральні начнога клуба ў Барселоне. Пацярпелая заявіла, што футбаліст завёў яе ў прыбіральню, паваліў на падлогу і заняўся сэксам супраць яе волі. Сам Алвес сцвярджае, што сэкс паміж імі адбываўся з узаемнай згоды.

Пракуратура прасіла прызначыць футбалісту дзевяць гадоў турмы, а адвакат ахвяры — 12 гадоў. Аднак вырак суда быў больш лагодны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі