Экс-кіраўніка Баранавіцкай ДАІ асудзілі на сем гадоў калоніі агульнага рэжыму

Экс-кіраўніка Баранавіцкай ДАІ асудзілі на сем гадоў калоніі агульнага рэжыму

За ДТЗ са смяротным вынікам суд Ляхавіцкага раёна асудзіў экс-кіраўніка Баранавіцкай ДАІ Андрэя Ваўкавыцкага на сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, пяць гадоў ён не можа займаць пасады на дзяржаўнай службе, піша intex-press.by.

Таксама з Ваўкавыцкага спагоняць 35 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага і 900 рублёў за паслугі адваката. Арыштаваны аўтамабіль экс-даішніка прададуць, а сродкі ад яго перададуць бацькам загінулай жанчыны ў кошт пагашэння шкоды.

Суд пакараў Ваўкавыцкага больш жорстка, чым прасіла дзяржабвінавачанне. Пракурор прасіў прызначыць падсуднаму пяць гадоў калоніі-пасялення з кампенсацыяй шкоды пацярпелым. 

ДТЗ, за якое судзяць Ваўкавыцкага, адбылося ў лістападзе 2016 года. Каля вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна экс-кіраўнік Баранавіцкай ДАІ насмерць збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як выявілася, мужчына ехаў за рулём п'яным і са значным перавышэннем хуткасці. Ён быў не ў форме, не пры выкананні службовых абавязкаў і на ўласным аўто. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі