Экс-міністр лясной гаспадаркі, выпушчаны датэрмінова, працуе ў Белавежскай пушчы

Віталь Дрожжа

Віталь Дрожжа / sb.by

Былы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа працуе начальнікам лесапаляўнічай гаспадаркі "Выганаўскае" ў Белавежскай пушчы. Гэта заўважыў Беларускі расследвальніцкі цэнтр, вывучаўшы сайт запаведніка.

Дрожжа быў міністрам сельскай гаспадаркі з 2018 года. У красавіку 2022-га яго затрымалі, а ў траўні Лукашэнка сваім указам звольніў чыноўніка з пасады.

У студзені 2023 года Дрожжу асудзілі на 7,5 года калоніі, абвінаваціўшы ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Чыноўнік на судзе сваю віну прызнаў, заявіўшы, што "паддаўся спакусе". А ўжо ў верасні з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра памілаванне экс-міністра і датэрміновае вызваленне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі