Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Дрожжу
Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе".
Напрыканцы красавіка СМІ паведамлялі пра затрыманне міністра.
9 сакавіка 2022-га Лукашэнка слухаў даклад пра парадак у лясах. Ён папярэдзіў прысутных, у тым ліку і міністра лясной гаспадаркі, што за прыпіскі іх чакае турма.
Дрожжа стаў міністрам у красавіку 2018 года. Прызначаючы яго, Лукашэнка патрабаваў навесці парадак, "каб за хабар леснікі і ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за грошы, капейкі, за цэнты не трапляў на Захад", нагадвае БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.