Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч адзначыў пяцігоддзе Плошчы ў царкве
Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч прапанаваў малебнам адзначыць пяцігоддзе разгону Плошчы-2010. Як паведамляе Радыё "Свабода", а 11-й гадзіне ён разам з жонкай і некалькімі актывістамі прыйшлі ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор, дзе памаліліся.
Пасля разгону акцыі пратэсту 19 студзеня 2010 года тагачасны кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч разам з іншымі быў арыштаваны. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітык неаднаразова адмаўляўся падаваць прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы. Яго вызвалілі 22 жніўня 2015 года паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.
Фота: svaboda.org