Экс-палітвязня затрымалі па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве

Затрыманне Паўла Чуркіна

Затрыманне Паўла Чуркіна / ТРК "Магілёў"

Былога палітвязня Паўла Чуркіна затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны Украіны. Сюжэт пра гэта паказалі на дзяржаўным тэлеканале "Беларусь 4 Магілёў".

Пасля затрымання Чуркін кажа на камеру, што здымаў размяшчэнне ракетных комплексаў "Іскандэр", каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданне ён нібыта атрымаў ад украі нскай разведкі.

Для пацвярджэння вярбоўкі Чуркіна спецслужбамі Украіны ў сюжэце паказваюць відэролік, дзе ён на камеру чытае нешта падобнае да прысягі Украіне.

У сюжэце Чуркіна называюць агентам "Блэйдам" і кажуць, што яго падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).

У 2021-м Чуркіна асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК). На волю ён выйшаў 24 мая 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі