Экс-палітвязня Змітра Дашкевіча асудзілі на трое сутак

Пра гэта Еўрарадыё распавёў журналіст Барыс Гарэцкі, які здолеў трапіць на працэс у Цэнтральны раённы суд Мінска.



Гарэцкі: "Суд працягваўся літаральна пяць хвілінаў. Выступілі два сведкі — супрацоўнікі міліцыі. Яны заявілі, быццам Дашкевіч не падпарадкоўваўся іх законным патрабаванням — нібыта сядаў на зямлю, упіраўся... Ну, звычайны "пакет"... На гэта Дашкевіч ясна сказаў, што ён нічога такога не рабіў, заклікаў іх не ўдзельнічаць у такіх палітычных працэсах і ўвогуле звальняцца з міліцыі, каб не ганьбіць уласнае імя і ўласнае жыццё".



Як паведамляла Еўрарадыё, Змітра Дашкевіча затрымалі ў сераду ўдзень. Разам з паплечнікамі ён збіраў подпісы за вяртанне вуліцы Леніна старой назвы — Францішканская.



На волю Дашкевіч выйдзе 9 лістапада.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі