Экс-палітвязню замянілі прэвентыўны нагляд на прафілактычны
Міліцыя паведаміла лідару "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) пра замену прэвентыўнага нагляду на прафілактычны. Ён будзе доўжыцца адзін год.
У каментары сайту charter97.org Дашкевіч заявіў, што ніхто толкам не ведае, што на самой справе значыць гэты нагляд. Экс-палітвязень абмеркаваў новую меру з адвакатам і збіраецца аспрэчваць гэты нагляд у судзе.
Пры прафілактычным выглядзе нагляду Дашкевіч павінен будзе папярэджваць, калі будзе выязджаць за мяжу больш, чым на месяц, а таксама калі памяняе месца працы.
Пры гэтым тры парушэнні цягнуць за сабой вяртанне прэвентыўнага нагляду, а яшчэ тры могуць прывесці да турмы.
Фота — mfront.net