Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Рыжоў судзіцца за аднаўленне на працы

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Сяргей Рыжоў судзіцца з былымі працадаўцамі з нагоды свайго звальнення. Судовае слуханне пачалося 6 снежня.  Нагадаем, Рыжова звольнілі з Віцебскага пладова-агароднінавага камбіната, дзе ён працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці.

Рыжоў лічыць, што яго звальненне звязанае з удзелам у выбарнай кампаніі. Пра гэта ён распавёў у гутарцы з Еўрарадыё.

Рыжоў: “Першага лістапада мяне звольнілі. Я лічу, што мае звальненне тлумачылася маім вылучэннем у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Я падаў пазоў ў суд Віцебскага раёна. Суддзя адмовілася разглядаць матэрыялы, якія я прадставіў, бо мяне праследуюць улады Беларусі”.

Рыжоў кажа, што судовы працэс завершыцца сёння ў 16:15. Хутчэй за ўсё вынік будзе для яго адмоўным, мяркуе палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі