Экс-прэзідэнт Шры-Ланкі, які ўцёк падчас пратэстаў, можа вярнуцца ў краіну

Шры-Ланка / pixabay
Шры-Ланка / pixabay

Экс-прэзідэнт Шры-Ланкі Гатабая Раджапакса вернецца ў краіну з Сінгапура, паведамляе ВВС са спасылкай на ланкійскага дэпутата, прадстаўніка кабінета міністраў Бандула Гунавардена.

Як ён кажа, што Раджапакса не хаваўся. Дакладную дату яго вяртання на Шры-Ланку дэпутат назваць не змог.

Экс-прэзідэнт бег з краіны пасля масавых хваляванняў, якія сталі вынікам эканамічнага крызісу. Пратэстоўцы штурмавалі рэзідэнцыю прэзідэнта, і Раджапакса пакінуў краіну 13 ліпеня. Першай кропкай прызначэння сталі Мальдывы, а на наступны дзень ён паехаў ў Сінгапур. Там сцвярджаюць, што палітычнага сховішча зрынуты прэзідэнт не прасіў. Ужо 15 ліпеня кабінет міністраў Шры-Ланкі прыняў адстаўку Раджапаксы.

На Шры-Ланцы ў Раджапаксы больш няма юрыдычнай недатыкальнасці.

Тымчасам на Шры-Ланцы прайшлі выбары, пост прэзідэнта заняў экс-прэм'ер Раніл Вікремесінгхе. Шмат якія пратэстоўцы Шры-Ланкі патрабавалі таксама і яго адстаўкі, у тым ліку — з-за цесных сувязяў прэм'ера з былым прэзідэнтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі