Экс-старшыню Жодзінскага гарвыканкама вінавацяць у карупцыі
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць былога старшыні Жодзінскага гарвыканкама, паведамляе прэс-служба ведамства.
Чыноўніка вінавацяць у шэрагу злачынстваў супраць інтарэсаў службы. У тым ліку гаворка ідзе пра беспадстаўнае пералічэнне вялікіх сумаў грошай прадпрымальнікам, з якімі ён сябраваў.
Таксама былога кіраўніка Жодзіна вінавацяць у атрыманні хабару ў буйным і асабліва буйным памеры. За грошы ён дазваляў прыватным арганізацыям-забудоўшчыкам будаваць шматкватэрныя жылыя дамы ў Жодзіне, забеспячваў даволы на максімальную колькасць паверхаў у іх, мінімізаваў умовы па перадачы кватэр у камунальную ўласнасць.
Падчас расследавання было праведзена больш за 200 допытаў сведкаў. Следчыя вывучылі вялікі аб'ём дакументаў, выявілі і далучылі да справы падробленыя дакументы, вырабленыя для ўтойвання злачынстваў.
Старшыню Жодзінскага гарвыканкама затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і УУС Мінаблвыканкама непасрэдна пасля атрымання чарговага хабару. Следства выявіла і іншыя выпадкі хабару.
57-гадовага чыноўніка вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару. Ён узяты пад варту. Абвінавачанымі па справе праходзяць яшчэ два чалавекі, якія ўдзельнічалі ў перадачы хабару.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.