Экс-супрацоўнік СБУ пракаменціраваў здарэнне ў мінскай кватэры
Калі супрацоўнікі КДБ не ведаюць, дзе ў кватэры знаходзіцца тэрарыст і маюць падазрэнне пра наяўнасць у яго зброі, то ў іх мусіць быць браняшчыт, каска або хаця б бронекамізэлька.
Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" выказаў былы супрацоўнік Упраўлення дзяржаўнай аховы Ўкраіны, падпалкоўнік запасу Службы бяспекі Ўкраіны, каменціруючы відэа з перастрэлкай у кватэры Андрэя Зельцара.
Экс-супрацоўнік СБУ дадаў, што калі ў прадстаўнікоў органаў дзяржбяспекі стралялі, то паводле ўсіх нормаў мусіў быць адказ светлашумавой гранатай.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што кватэру адчынялі аператыўнікі, а не спецназ. Да таго ж усе былі ў цывільным, хаця мелі падазрэнні, што ў кватэры знаходзіцца тэрарыст.
Акрамя таго, суразмоўца звярнуў увагу на тое, як быў зманціраваны відэазапіс. На ягоную думку выглядае дзіўным, што з кватэры вялася анлайн-трансляцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.