Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў істотна знізіўся

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў істотна знізіўся

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-верасні сёлета знізіўся ў фізічным выражэнні на 13%, а ў грашовым — на 38%. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя мытнай статыстыкі, за дзевяць месяцаў Беларусь экспартавала каля 11 мільёнаў тон нафтапрадуктаў (летась за такі самы перыяд — амаль 12,6 мільёна тон). У грашовым выражэнні экспарт склаў 3,26 мільярда долараў у параўнанні з 5,2 мільярда за дзевяць месяцаў мінулага года.

Пры гэтым сёлета Беларусь павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў у Польшчу (у 5,2 раза), Нідэрланды (у 2,4), ва Украіну (у 1,5). У Расію было пастаўлена каля 250 тысяч беларускіх нафтапрадуктаў, што ўтрая меней у параўнанні з тым самым перыядам мінулага года.

Скарачэнне паставак нафтапрадуктаў у расійскім кірунку беларускі бок тлумачыў тым, што іх экспарт у Расію нявыгадны. Расія, у сваю чаргу, скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, спасылаючыся на запазычанасць нашай краіны па газе, а таксама на скарачэнне паставак нафтапрадуктаў у Расію.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі