Эксперт: Расійскія дыверсанты ўцякаюць са Славянска

Пасля гэтага праваахоўнікі адступілі на ранейшыя пазіцыі. Яны адзначаюць, што сепаратысты аказваюць у Славянску вельмі слабое супраціўленне.



Украінскі вайсковы экспер Дзмітрый Тымчук напісаў у Facebook, што "Славянск актыўна пакідаюць расійскія вайскоўцы". Як раней заяўлялі ўкраінскія спецслужбы, у гэтым украінскім горадзе дзейнічала расійская разведвальна-дыверсійная група Стралкова, якая і кіравала сепаратыстамі. Сёння з'явіўся аўдыёзапіс пра яе дачыненне да забойства ўкраінскага дэпутата Уладзіміра Рыбака.

Тымчук таксама адзначае, што падчас спецаперацыі ў Славянску пераважна дзейнічаюць падраздзяленні МУС Украіны. Вайсковая бронетэхніка блакуе месца правядзення аперацыі. Нагадаем, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сёння заявіў, што калі ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць у Славянску войска, то гэта "вельмі сур'ёзнае злачынства".


 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі