Эксперты заяўляюць, што вірус Petya знішчае, а не блакуе дадзеныя

Эксперты заяўляюць, што вірус Petya знішчае, а не блакуе дадзеныя

Эксперты заяўляюць, што вірус Petya (альбо ExPetr) знішчае, а не блакуе дадзеныя, як лічылася дагэтуль. Пра гэта паведамляюць антывірусныя кампаніі. Як інфармуе партал tut.by, пра гэта, між іншым, заявіў кіраўнік кампаніі Comae, якая займаецца кібербяспекай. Эксперты прыйшлі да высновы, што днямі праблемы па ўсім свеце стварыў мадыфікаваны варыянт Petya, код якога настроены на знішчэнне, дадзеныя ён не блакуе. Маскіроўка пад вымагальнік была зроблена спецыяльна, каб прыцягнуць увагу СМІ.

Як вядома, новы вірус закрануў і Беларусь, пацярпелі некалькі буйных беларускіх кампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі