Экспертыза назвала прычыну смерці Сяргея Дарэнкі
Журналіст Сяргей Дарэнка памёр ад разрыву аорты. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя "Говорит Москва", галоўным рэдактарам якой быў Дарэнка.
"Анеўрызма грудной часткі аорты разарваная", — гаворыцца ў заключэнні судова-медыцынскай экспертызы.
Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня ў 59-гадовым узросце. Ён ехаў на матацыкле і трапіў у ДТЗ. Сама аварыя трапіла на відэа дарожнай камеры.
Паведамляецца, што пахаваюць журналіста на Траякураўскіх могілках Масквы.