Эксперымент: 500 сем'яў захацелі пражыць тры дні без гаджэтаў. Справіліся 52

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / wclub.ru​
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / wclub.ru​

У Мінску прайшоў незвычайны эксперымент: 500 сем'яў, у якіх адзін з бацькоў знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за дзіцём, захацелі пражыць тры дні без гаджэтаў. Іх мэтай было зразумець, як тэхніка ўплывае на адносіны паміж сваякамі.

Праўда, усё зламалася ўжо на старце. Да пачатку эксперымента з 500 сем'яў засталося толькі 65. А да канца выпрабавання дайшло толькі 52 сям'і — 13 адмовіліся ад удзелу ў працэсе. Для многіх жанчын-дэкрэтніц гаджэты апынуліся адзінай сувяззю са знешнім светам падчас дэкрэта.

88% маці ў дэкрэтным адпачынку праводзілі ў гаджэтах да 6 гадзін у дзень, 12 % — 7 гадзін і больш. Бацькі ў сярэднім удзялялі інтэрнэту столькі ж. У сярэднім усяго 18 хвілін у бацькоў ідзе на чытанне кніг. Затое на сацсеткі — дзве гадзіны, і на месенджары — гадзіна.

Сярэдні ўзрост дзяцей у сем'ях, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, — паўтара года. Яны не спяць у сярэднім па 8 гадзін за дзень. 63% дзяцей праводзяць у гаджэтах да дзвюх гадзін, а 37% — ад дзвюх да шасці. Для маці ў дэкрэце прыярытэтным гаджэтам застаецца тэлефон, а для дзяцей — тэлевізар. Мамы выкарыстоўваюць гаджэты для сацыяльных сетак (92%), прагляду фільмаў і мульцікаў (74%), а таксама прагляду відэа ў інтэрнэце (61%).

Аўтары даследавання задалі сваім рэспандэнтам пытанне аб тым, колькі часу іх дзеці праводзяць у гаджэтах. "Мала" адказаў 31%, "нармальна" — 45%, "занадта шмат" — 23%. Падчас выпрабавання сем'і вялі дзённікі актыўнасці, дзе кожныя 30 хвілін адзначалі свае заняткі. Па заканчэнні 68% вырашылі, што перагледзяць стаўленне да гаджэтаў, а ў 32% стаўленне да іх не памянялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі