Эксперымент: Чый пікет сабраў больш подпісаў за гадзіну (відэа)

Аўторак, 28 ліпеня, 11.38. Не гадзіна пік, але мінакоў у цэнтры Мінска даволі шмат. Самым бессаромным чынам стаўлю насупраць пікетаў-антаганістаў камеру на штатыў і пачынаю фіксаваць усё, што ля іх адбываецца. Ужо праз пяць хвілін настолькі ўцягваюся ў спаборніцтва двух палітычных лагераў, што гадзіна пралятае зусім непрыкметна.

Першы подпіс атрымлівае Аляксандр Рыгоравіч. Недзе ў 11.50 малады мужык падыходзіць з пашпартам да трыбуны пікета дзейнага кіраўніка краіны. Падыходзіць, падпісваецца і… пераходзіць да пікета пад бела-чырвона-белым сцягам, каб паставіць свой подпіс і там. 1:1. Але ненадоўга. Караткевіч адыгрываецца літаральна праз хвіліну — 1:2. Яшчэ праз пяць мужык з торбай раўняе лік — 2:2. Што было далей — пабачыце на вострасюжэтным відэа.

Агулам за гадзіну назіранняў да пікета Аляксандра Лукашэнкі падышло пяць чалавек. Да пікета Караткевіч — 34. Мы ўлічвалі толькі тых людзей, якія хаця б на дзясятак секунд спыняліся ля стэндаў.

Настаўніцы падчас адпачынку збіраюць подпісы за Лукашэнку

Ля сталічнай школы № 1, што насупраць гатэля “Спадарожнік”, — пікет за дзеючага прэзідэнта. Збіраюць подпісы Марына Мікалаеўна і Алена Рыгораўна, яны працуюць у школе № 90, а за столікам на прыпынку грамадскага транспарта праводзяць свой… адпачынак!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі