Элтан Джон: Нянавісць не можа выгнаць нянавісць, толькі любоў можа зрабіць гэта

Элтан Джон: Нянавісць не можа выгнаць нянавісць, толькі любоў можа зрабіць гэта

14 лістапада ў Парыжы мусіць адбыцца вялікае шоў гурта U2. Аднак з-за тэрактаў, якія здарыліся напярэдадні ў сталіцы Францыі, ірландцы адмяняюць выступ. На сваім сайце гурт выказвае спачуванне пацярпелым:

“Мы шакаваныя падзеямі ў Парыжы. Нашы сэрцы — разам з ахвярамі тэрактаў і іх сем’ямі”.

Каманда таксама кажа словы падтрымкі тым, чые родныя загінулі падчас растрэлу канцэрта амерыканскага гурта Eagles of Death Metal у тэатры Bataclan і спадзяецца, што яе парыжскія фэны знаходзяцца ў бяспецы.

“Мы ўсе імігранты… Мы ўсе крываточым адным і тым жа колерам. Мы ўсе адно. Молімся за мір. У Парыжы і ва ўсім свеце”, піша ў сваім instagram Мадонна.

“Молімся за Парыж. Нашы сэрцы разбітыя і яны з вамі”, выказвае спачуванне амерыканка Тэйлар Свіфт і выкладае сваё парыжскае фота.

Сэр Элтан Джон посціць у instagram папулярны цяпер у сацсетках малюнак  Jean Jullien “Peace for Paris” з цытатай Марціна Лютара Кінга: “Цемра не можа выцесніць цемру, толькі святло можа зрабіць гэта. Нянавісць не можа выгнаць нянавісць, толькі любоў можа зрабіць гэта”.

Не застаецца абыякавым да бяды і лідар 30 Seconds to Mars Джарэд Лета. Музыка распавядае, што менавіта ў Bataclan яго гурт апошні раз граў у Парыжы.

“Думкі з сябрамі і сем’ямі ў Парыжы і з кожным з Le Bataclan — у гэтым месцы мы апошні раз гралі ў Парыжы… Бессэнсоўная і жудасная трагедыя”.

Апроч таго, Лета пераймаецца чуткамі, што адзін з былых удзельнікаў персаналу гурта можа быць пацярпелым ці нават загінулым у выніку тэракту.

Our hearts to you in Paris #vivelafrance

Фото опубликовано JARED LETO (@jaredleto)

Басіст Red Hot Chili Peppers Флі пра тое, што адбываецца ў Bataclan’е, даведваецца з сацсетак:

“Закладнікі на шоў Еagles of Death??? Ваў. Што за фігня. Молімся і спадзяемся”.

Пазней Флі піша: “Дасылаю маю любоў усім людзям у Парыж, атакаваным, забітым, параненым і ўзятым у закладнікі”.

13 лістапада зорка французскага шансону Zaz знаходзіцца ў Токіа. Падзеі ў Парыжы яе шакуюць:

“Я ў шоку… Усе мае думкі з ахвярамі, іх роднымі і сем’ямі”.

Трагедыя не дае заснуць французскаму акцёру Патрыку Бруэлю, які посціць фота з пытаннем: “Дакуль?”

“Спаць… яшчэ ў шоку… Я думаю пра тых, хто загінуў і аб іх сем’ях. Іх любілі. Усім мая падтрымка. Так смутна”…

Словы падтрымкі французам выказваюць спявачкі Кэці Пэры і Пінк, музыка will.i.am, акцёры Х’ю Джэкман, Расэл Кроў, Кевін Спэйсі.

“Мае думкі і малітвы з кожным у Парыжы. Будзем разам — будзем моцнымі”, — піша Спэйсі.

Засмучаныя жудаснымі падзеямі гітарыст Slash, басіст Nirvana Крыст Наваселіч і Лэні Кравіц, які прызывае да міру і пытаецца, як мы зможам расплаціцца за гэтыя смерці.

#letloverule #peace #unity #paris #planetearth

Фото опубликовано Lenny Kravitz (@lennykravitz)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі