ЕС афіцыйна зацвердзіў падаўжэнне санкцый у дачыненні Крыма

Еўрасаюз у пятніцу, 19 чэрвеня афіцыйна зацвердзіў рашэнне працягнуць на год санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анексіяй Крыма Расіяй. У прыватнасці, круізным суднам з краін ЕС забаронена наведваць крымскія порты. Парушаць гэтае правіла можна будзе толькі ў выключных выпадках. Санкцыі таксама прадугледжваюць забарону на экспарт у Крым тавараў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюць у транспартным, тэлекамунікацыйным і энергетычным сектарах або пры здабычы нафты, газа і іншых мінеральных рэсурсаў.

Абмежаванні ўключаюць забарону на імпарт у ЕС прадукцыі, якая паходзіць з Крыма і Севастопаля. Грамадзянам краін Еўрасаюза і кампаніям забаранілі ўкладваць у эканоміку паўвострава, у тым ліку набываць нерухомасць і фінансаваць крымскія кампаніі.
Такое рашэнне прынятае ў рамках палітыкі непрызнання анексіі Крыма і Севастопаля Расіяй, перадае ВВС.  

У чэрвені 2014 года ЕС упершыню забараніў імпарт з паўвыспы болей за 250 найменняў тавараў, а ў ліпені таго ж году ўвялі частковую забарону на інвестыцыі ў крымскую эканоміку. У снежні забарона стала поўнай.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі