ЕС: Эканоміка еўразоны скароціцца мацней, чым думалі
Сёлета рэцэсія ў еўразоне будзе глыбейшай, чым лічылі раней, мяркуе Еўракамісія.
Замест чаканых раней 0,3%, сумарны ВУП 17 краін еўразоны скароціцца на 0,4%, перадае ВВС.
Паводле прагнозу, чатыры з пяці самых буйных эканомік еўразоны скончаць год у стане рэцэсіі. Гэта Францыя, Нідэрланды, Італія і Іспанія. І толькі Нямеччына пакажа рост.
На наступны год Еўракамісія разлічвае на тое, што эканоміка еўразоны вырасце на 1,2% замест чаканых 1,4%.