ЕС можа ўвесці санкцыі супраць вінаватых у разгоне “Еўрамайдана”

Аб гэтым паведамляе інфармацыйнае агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Брусэлі. “Сітуацыя на Украіне напружаная і хвалюючая. Краіны ЕС з трывогай назіраюць за тым, што адбываецца. Улады не павінны дапускаць празмернага прымянення сілы супраць грамадзян, якія выказваюць сваю пазіцыю на вуліцах сталіцы”, - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле яго слоў, сітуацыю на Украіне "ў бліжэйшы час" разгледзяць пастаянныя прадстаўнікі 28 краін ЕС у Бруселі.

У той жа час крыніца адзначыла, што “на дадзеным этапе праекта санкцый супраць Украіны яшчэ не існуе. Усё будзе залежаць ад развіцця сітуацыі ў гэтай краіне ў бліжэйшыя дні”.

Фота EPA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі