ЕС можа забараніць уезд людзям, звязаным з рэжымам у Беларусі
Еўрасаюз можа прыпыніць дзеянне свайго Візавага кодэкса для людзей, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, калі не спыняцца праблемы на мяжы з мігрантамі. Пра гэта заявіла камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, піша аглядальнік Радыё "Свабода" Рыкард Юзвяк.
Гаворка ідзе пра паток мігрантаў, які ідзе з тэрыторыі Беларусі ў суседнія краіны. Еўрапейскія палітыкі заяўляюць, што афіцыйны Мінск выкарыстоўвае мігрантаў з краін Азіі ды Афрыкі як гібрыдную агрэсію супраць краін-суседак, якія ўваходзяць у ЕС.
Пад санкцыі ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША ўжо трапілі многія беларускія чыноўнікі і сілавікі, а таксама бізнэсоўцы, якіх звязваюць з рэжымам Лукашэнкі.
the EU home affairs commissioner Ylva Johansson says that the EU can suspend the EU visa code arrangement for people tied to #Belarus regime if the border issues continue
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) August 31, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.