ЕС плануе забараніць транзіт тавараў праз тэрыторыю Расіі — Bloomberg

EC хоча ліквідаваць шчыліны ў раней уведзеных санкцыях / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
EC хоча ліквідаваць шчыліны ў раней уведзеных санкцыях / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У 11-ы пакет санкцый ЕС можа быць уключаная забарона на транзіт многіх тавараў праз Расію. Будуць таксама прадугледжаныя меры супраць судоў, якія адключаюць навігацыйныя сістэмы. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Новы пакет санкцый накіраваны перадусім на тое, каб ліквідаваць шчыліны ва ўжо ўведзеных абмежаваннях. Акрамя таго, плануецца ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да прыкладна трох дзясяткаў чалавек. Свае пакеты рыхтуюць ЗША, Японія і Канада. Усе ключавыя саюзнікі Украіны маюць намер зрабіць больш жорсткім кантроль над эканомікай Уладзіміра Пуціна. Агенцтва адзначае, што прынятыя дагэтуль санкцыі нанеслі эканоміцы Расіі шкоду, але не забяспечылі зруйнавальны ўдар. Пуцін працягвае вайну. А даходы Расіі ад энерганосьбітаў дазваляюць расійскаму ўраду стабілізаваць бюджэт, нават нягледзячы на рост ваенных выдаткаў.

Планы адносна новых пакетаў санкцый будуць апублікаваныя пасля сустрэчы лідараў "Вялікай сямёркі" ў Японіі ў канцы траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі