ЕС узгадніў 11-ты пакет санкцый супраць Расіі

Новыя санкцыі / Ілюстрацыйнае фота shutterstock.com
Новыя санкцыі / Ілюстрацыйнае фота shutterstock.com

21 чэрвеня Еўрасаюз узгадніў 11-ты пакет санкцый супраць Расіі, паведамляе прадстаўніцтва Швецыі ў Савеце ЕС. Ён доўга рыхтаваўся і ўзгадняўся (перамовы працягваліся амаль два месяцы), і накіраваны на спыненне спосабаў абыходу ўжо ўведзеных раней санкцый. Таксама будзе пашыраны "чорны спіс" фізічных і юрыдычных асоб. Мяркуецца, што ў ім будзе каля 70 чалавек (у тым ліку прапагандысты і тыя, хто датычны да незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей), а таксама 30 кампаній. Спіс апублікуюць у пятніцу ў Афіцыйным часопісе ЕС.

11-ты пакет санкцый прадугледжвае забарону транспарціроўкі нафты па паўднёвай галіне нафтаправода "Дружба". Па ёй расійская нафта яшчэ паступае ў Еўропу (і яна часткова праходзіць па тэрыторыі Беларусі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі