ЕС зробіць больш жорсткімі патрабаванні да ўвозу хатніх жывёл з Беларусі і Расіі

Хатні кот

Хатні кот / pixabay.com

З 16 верасня 2024 года жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсці сералагічнае даследаванне на антыцелы да віруса шаленства і атрымаць дакумент, які пацвярджае гэта, піша Delfi.

"Расія і Беларусь выключаны са спісу краін, якія эфектыўна рэалізуюць антырабічныя патрабаванні. Летась 63 жывёліны, якія перавозяцца ў камерцыйных мэтах, не былі дапушчаны ў Літву з-за неадпаведнасцей суправаджальных дакументаў, умоў перавозкі або ідэнтыфікацыйнага нумара жывёлы", — расказала галоўны дзяржаўны ветэрынар Дэпартамента пагранічнага кантролю Аліцыя Заранковіч.

"З гэтага часу для ўвозу ў Еўрасаюз сабак, катоў або тхароў з Беларусі і Расіі неабходна праводзіць тэст на антыцелы да шаленства", — зазначыла яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі