ЕСПЧ прысудзіў братам Навальным больш за 70 тысяч еўра па справе "Іў Рашэ"

Фота: РІА "Новости"
Фота: РІА "Новости"

Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў Аляксею і Алегу Навальным кампенсацыю ў 76 тысяч еўра, паведамляе "Новая газета".

ЕСПЧ прызнаў парушэнне артыкулаў 6 і 7 Еўрапейскай канвенцыі (аб праве на справядлівае судовае разбіральніцтва і аб пакаранні толькі на падставе закона). Дзяржава, заявілі ў судзе, парушыла у дачыненні да Навальных прэзумпцыю невінаватасці і іх права на роўную прысутнасць у працэсе сведак з абодвух бакоў.

Пры гэтым Мінюст Расіі не пагадзіўся з рашэннем ЕСПЧ. У ведамстве адзначылі, што Еўрапейскі суд паменшыў заяўленыя памеры кампенсацыі і не прызнаў справу палітычнай. Расія плануе абскардзіць рашэнне.

Нагадаем, у снежні 2014 года па справе аб крадзяжы сродкаў "Іў Рашэ" Аляксею Навальнаму далі 3,5 гады ўмоўна і пяць гадоў выпрабавальнага тэрміну. Яго брата Алега па гэтай жа справе прысудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжы 26 мільёнаў рублёў у кампаніі "Іў Рашэ" і 4 мільёнаў рублёў у "Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі".

У мінулым годзе ЕСПЧ прызнаў незаконным прысуд па справе "Кираўлесу". Расійскі суд, на думку ЕСПЧ, парушыў правы Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава, бо асудзіў іх за дзеянні, не адрозныя ад звычайнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд і прызначыў разгляд справы паўторна. Аднак Навальнага і Афіцэрава зноў прызналі вінаватымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі