“Еўра-2016”: Швейцарыя мінімальна абыграла Албанію
Зборная Швейцарыі ў сваім першым матчы групавога этапа чэмпіянату Еўропы па футболе, які праходзіць у Францыі, адолела каманду Албаніі — 1:0.
Абаронца швейцарцаў Фабіян Шэр адкрыў лік ужо на пятай хвіліне гульні. Далей швейцарцы проста ўтрымлівалі перавагу і не давалі албанцам магчымасці адыграцца. Швейцарыя і Албанія гуляюць у групе А.
Таксама сёння гуляюць зборныя Уэльса і Славакіі, Англіі і Расіі.
Напярэдадні ў стартавым матчы першынства Еўропы Францыя перамагла Румынію з лікам 2:1.