Еўрадэпутаты адмянілі візіт у Беларусь пасля цяжкай размовы з Мартынавым

Пасля вялікага перапынку еўрадэпутаты вырашылі прыехаць у Беларусь з афіцыйным візітам, каб падтрымаць еўрапейскую палітыку па збліжэнні з Беларуссю.
У размове з Еўрарадыё нідэрландскі дэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма патлумачыў, што ў выніку складанай размовы з міністрам замежных спраў Беларусі, еўрадэпутаты вырашылі адкласці візіт у нашу краіну, бо пакуль не гатовыя на афіцыйную сустрэчу з беларускімі парламентарыямі.

Ян Марынус Віерсма: “Урэшце у нас адбылася вельмі напружаная дыскусія з міністрам замежных спраў Беларусі. Яны хацелі, каб мы сустрэліся з беларускім парламентам афіцыйна. Мы да такога не гатовыя, таму што гэта будзе азначаць сустрэчу ў будынку парламента ў Мінску. Але мы не прызналі апошнія парламенцкія выбары ў Беларусі, таму вельмі цяжка мець афіцыйныя кантакты з беларускімі парламентарыямі, легітымнасць якіх мы не прызнаем. Таму мы вырашылі адкласці візіт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі