Еўрадэпутаты выказаліся за далейшую падтрымку ЕГУ
На слуханнях Еўрапарламента па Беларусі шэраг еўрадэпутатаў прапанавалі большую падтрымку беларускім студэнтам праз удзел у еўрапейскіх праграмах, а таксама фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільні. Еўрадэпутат ад Літвы Лайма Люцыя Андрыкіене: “Я атрымала сігнал SOS ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільні, аб магчымых праблемах з фінансаваннем на гэты год і наступныя...”
У заключным слове да дэбатаў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк асобна сказаў пра неабходнасць працягваць падтрымку ЕГУ.
У заключным слове да дэбатаў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк асобна сказаў пра неабходнасць працягваць падтрымку ЕГУ.